Дажынкі-2022

“Дажынкі” – самае галоўнае свята ў календары земляробаў, бо менавіта ім завяршаецца нялёгкая барацьба за вырашчаны ўраджай. Спрадвеку прынята адзначаць гэты дзень з вялікім размахам – весела, з гульнямі, песнямі, танцамі, з пачастункамі … Лічылася, што пасля добрай працы і выдатных вынікаў, не грэх і адпачыць. Сёння гэтую і іншыя традыцыі Дажынак узнавілі нашы старэйшыя выхаванцы пад час восеньскага ранішніка.